Radiohead просяць намаляваць для іх кліп

Оксфардскія інтэлектуалы Radiohead працягваюць заахвочваць сваіх прыхільнікаў да творчага працэсу. Музыкі прапаноўваюць прыняць удзел у конкурсе на стварэнне відэакліпа для адной з песень іх новага альбома «In Rainbows» - без розніцы якой.

Галоўная ўмова - ролік павінен быць аніміраваным. Іншымі словамі, прэтэндэнт павінен валодаць талентам мастака-мультыплікатара або добра разбірацца ў трохмернай графіцы.

Акцыя праводзіцца сумесна лэйблам TBD Records, які займаецца дыстрыбуцыяй «In Rainbows» на тэрыторыі ЗША, анімацыйным тэлеканалам Adult Swim і вэб-парталам Aniboom.com.

Лепшыя працы будуць вызначацца шляхам галасавання шырокай публікі і прафесійнага журы, а пераможцу вызначаць самі Radiohead.

Пераможца атрымае прыз у 10 тысяч долараў і права зняць поўнафарматны ролік на аснове сваёй працы. Конкурс, які стартаваў 17 сакавіка, працягнецца да 27 красавіка.

Фота: www.sensator.ru