Radiohead прэзентавалі фанацкі кліп

Radiohead прэзентавалі на сваім сайце кліп на новы сінгл з альбома «In Rainbows» - кампазіцыю «Reckoner».  У якасці афіцыйнага відэа на песню Том Ёрк і кампанія выбралі мультыплікацыйны ролік Клемента Пайкана, які быў дасланы на конкурс кліпаў, абвешчаны гуртом у сакавіку. Тады Radiohead прапанавалі фэнам стварыць анімацыйны ролік на любую з песень альбома.

Уражаныя працай Пайкана музыкі заявілі, што лепшага прома для «Reckoner» нельга было і прыдумаць. Вакаліст Radiohead Том Ёрк прызнаўся, што «гэта адзін з самых лепшых кліпаў, якія ён калі-небудзь бачыў. Да таго ж відэа выдатна падыходзіць да песні. Музыкі спыталі Пайкана, ці не будзе ён супраць выкарыстанні яго роліка ў якасці афіцыйнага кліпа - і той сказаў, што не пярэчыць».

Песня «Reckoner» стала чацвёртым сінглам з «In Rainbows» пасля «Jigsaw Falling into Place», «Nude і «House of Cards», выдадзеная са студзеня па травень гэтага году.

Фота: www.smh.com.au

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі