Radiohead напісалі саўндтрэк да трылера

Музычныя эксперыменты Тома Ёрка (Thom Yorke) і Джоні Грынвуда (Jonny Greenwood) сталі асновай саўндтрэка да новага фільма Эдварда Нортана (Edward Norton) «Stone».  Як распавёў сам Нортан, ён выпадкова сустрэў Грынвуда ў Лондане, калі пісаў сцэнарый да фільма. Акцёр даўно сябраваў з Radiohead і таму Грынвуд пагадзіўся аддаць Нортану свае апошнія студыйныя эксперыменты. Затым фільммэйкеры запрасілі кампазітара Джона Обраяна (John O'Brien), які ў выніку зрабіў з гэтага матэрыялу саўндтрэк.

«Тады яны разам з Томам гралі шмат дзіўнага эмбіенту і таму проста згрузілі нам тоны файлаў са сваімі гукавымі эксперыментамі, - узгадвае акцёр. - Мы слухалі іх з трапятаннем, пакуль не з'явіўся Джон Обраян і не прыдумаў, што мы можам з гэтым зрабіць».

Трылер «Stone» выходзіць у пракат у канцы кастрычніка. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Роберт Дэ Ніра і Міла Ёвавіч.

Фота: callenostalgia.blogspot.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі