Queens of The Stone Age паказваюць кліп жахаў (глядзець)

Queens of The Stone Age прадставілі новую песню з альбома "... Like Clockwork", які цяпер рыхтуецца да выхаду. Трэк "I Appear Missing" гурт выпусціў разам з кліпам, знятым у стылі жахлівага японскага анімэ. Барабанныя партыі ў трэку запісаў Дэйв Гроўл.

Акрамя фронтмэна Foo Fighters, у запісе пласцінкі бралі ўдзел і іншыя зоркі сярод якіх
Элтан Джон, Трэнт Рэзнар, Джэйк Шырз са Scissors Sisters ды Алекс Тёрнер з Arctic Monkeys. Раней на бразільскім фестывалі Lollapalooza Queens of The Stone Age прадставілі першую песню з новага альбома — "My God is the Sun".

Фота: www.alltomorrowmusic.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі