Queen выдае новы альбом у гэтым годзе

Гурт Queen у сераду 19 сакавіка афіцыйна абвясціў, што да выхаду рыхтуецца новы альбом. Назву альбома, які павінен выйсці 1 верасня 2008 году, пакуль не называюць, але вядома, што ён быў запісаны пры ўдзеле вакаліста Пола Роджэрса, які далучыўся да гурта пасля смерці Фрэдзі Мэрк'юры ў 1991 годзе.

Дадам, што новы альбом стане першым пасля 13-гадовага перапынку з моманту выпуску дыска Made in Heaven 95-га года. Яго выхад прымеркаваны да еўрапейскага турнэ Queen, якое пачнецца 16 верасня з канцэрту ў Маскве.

Агулам у межах тура гурт дасць канцэрты ў 14 краінах Еўропы.

Фота: www.queenforum.ru