Пётр Парашэнка мяняе тактыку антытэрарыстычнай аперацыі

Пра гэта ён распавёў на нарадзе з кіраўнікамі сілавых ведамстваў, паведамляе censor.net.ua. Парашэнка прапанаваў зрабіць перагрупоўку сіл, якая забяспечыць абарону ўкраінскай тэрыторыі і працяг наступальных дзеянняў войска. Па яго словах, цяпер стаіць задача перарэзаць сістэму забеспячэння тэрарыстаў наёмнікамі, новым узбраеннем і боепрыпасамі. 

Парашэнка распавёў, што самыя вялікія кантраляваныя баявікамі гарады ўжо ўзятыя ў аблогу, але на іх насоўваецца экалагічная катастрофа. На шахтах Данбаса вада падымаецца на небяспечны ўзровень, а баевікі руйнуюць артылерыйскім агнём трансфарматарныя падстанцыі, падрываючы энергазабеспячэнне прадпрыемстваў пастаяннага цыклу. Ён адзначыў, што "тэрарысты ў гэтых гарадах — людзі часовыя, у іх няма нічога, што б іх звязвала з гэтымі гарадамі... Яны руйнуюць інфраструктуру, падрываюць падстанцыі, падрываюць масты, руйнуюць прадпрыемствы". Віну за гэта ўкраінскі прэзідэнт усклаў выключна на баевікоў і іх замежных заступнікаў. 

Фота — belaruspartisan.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі