Пятро Маркелаў прыйшоў у суд у касцюме калядоўшчыка (фота)

Пятро Маркелаў прыйшоў у суд у касцюме калядоўшчыка (фота)

Суд над моладзевым актывістам Пятром Маркелавым 18 студзеня не адбыўся: суддзя адправіў дакументы на дапрацоўку. 

Працэс пачаўся сёння ў судзе Цэнтральнага раёна. Маркелава вінавацілі ў паўторным на працягу года парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў. 

Нагодай для суда стала так званае “Канаплянае калядаванне”, якое 25 снежня зладзілі ў Мінску актывісты ініцыятывы Legalize Belarus. У шэсці бралі ўдзел больш за 15 чалавек. Яго ўдзельнікі выступалі за рэформу артыкула 328 Крымінальнага кодэкса, які рэгулюе абарот псіхаактыўных рэчываў і ўводзіць крымінальную адказнасць. Юнакі шпацыравалі па цэнтры горада, спявалі вясёлыя песні і неслі стылізаваныя выявы канаплянага лісця.

Дарэчы, у суд Маркелаў таксама прыйшоў з атрыбутам "канаплянага калядавання" — каляднай зоркай у форме канаплянага лісця. 

Пятро Маркелаў прыйшоў у суд у касцюме калядоўшчыка (фота)
Фота: Вячка Касінераў / сацсеткі
Пятро Маркелаў прыйшоў у суд у касцюме калядоўшчыка (фота)
Фота: Максім Швед / сацсеткі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі