Вы тут

Пяскоў: у нефармальнай абстаноўцы Пуцін і Лукашэнка абмяркоўваюць любыя пытанні

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Валаама / president.gov.by

Падчас нефармальнай сустрэчы на Валааме Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін маглі абмяркоўваць любыя пытанні, у тым ліку і інтэграцыю дзяржаваў. Пра гэта заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.

"Гэта быў дзень нефармальных зносін. У рамках нефармальных зносін лідары, як правіла, абмяркоўваюць любыя пытанні, уключаючы і пытанні канцэптуальнага, стратэгічнага характару", — адказаў прадстаўнік Крамля журналістам на ​​пытанне, ці атрымалася абмяркоўвалі Лукашэнка і Пуцін інтэграцыю паміж дзяржавамі.

Нагадаем, што 17 ліпеня кіраўнікі Беларусі і Расіі наведалі Спаса-Праабражэнскі Валаамскі стаўрапагіяльны мужчынскі манастыр, а таксама манастар на востраве Канявец. 

Сёння ў Лукашэнкі і Пуціна запланаваная двухбаковая сустрэча ў Санкт-Пецярбургу. Як удакладніў Пяскоў, "пры неабходнасці пагутараць адзін на адзін, таксама будзе з імі абмежаваная дэлегацыя". 

Плануецца, што пасля гэтага кіраўнікі дзяржаў выступяць на VI Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі.