П'яны кіроўца на БМВ у Мінску насмерць збіў на пераходзе жанчыну

П'яны кіроўца на БМВ у Мінску насмерць збіў на пераходзе жанчыну

Трагічнае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў Мінску ўвечары 7 траўня на вуліцы Солтыса. У ім загінула жанчына і пацярпела малалетняе дзіця, распавёў агенцтву БЕЛТА начальнік аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Заранік.

Інцыдэнт здарыўся каля 22-й гадзіны. Кіроўца аўтамабіля БМВ на пешаходным пераходзе збіў маладую жанчыну з дачкой, якія пераходзілі вуліцу на зялёнае святло светлафора. Пасля гэтага аўтамабіль урэзаўся ў тралейбус, які стаяў непадалёк.

Жанчына пры ДТЗ загінула на месцы. Трохгадовую дзяўчынку з траўмамі даставілі ў лякарню, яе жыццю нішто не пагражае.

У БМВ, якое справакавала смяротную аварыю, былі чацвёра мужчын. Усе яны, як выявілася, былі нецвярозыя. Пасля ДТЗ двух з іх давялося дэблакаваць з аўто супрацоўнікам МНС. Кіроўца і пасажыры легкавіка атрымалі цялесныя пашкоджанні і трапілі ў лякарню. 

У тралейбусе, як удакладняе афіцыйны прадстаўнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Папко, на момант аварыі нікога не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі