Пячора пензенскіх пустэльнікаў абвалілася

У пячоры, дзе хаваюцца пензенскія пустэльнікі, адбыўся абвал. Пра гэта паведамляе РІА «Новости». Супрацоўнікі міліцыі, якія дзяжурылі ў пячоры, пацвердзілі факт абвалу зводаў. Неўзабаве да месца здарэння прыбудуць выратавальнікі. Пра пацярпелых не паведамляецца.

Нагадаем, што нядаўна пустэльнікі перадумалі пакідаць падземнае сховішча, адмовіліся ісці на кантакт з уладай. Па словах адной з былых пустэльніцаў, у пячоры застаюцца дзевяць чалавек.