Вы тут

Пуцін прыедзе ў Беларусь, ці Лукашэнка паедзе ў Расію?

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / kommersant.ru

Расійскі пасол у Беларусі Барыс Грызлоў анансаваў сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Яна мусіць адбыцца "у бліжэйшы час". Грызлоў нагадаў, што сёлета Лукашэнка і Пуцін сустракаліся ўжо пяць разоў (апошні раз — 23 траўня ў Сочы).

Раней была інфармацыя, што сустрэча можа прайсці ў рамках Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які адкрыецца 30 чэрвеня ў Гродне. Аднак малаверагодна, што Уладзімір Пуцін рашыцца пакінуць Расію падчас вайны. Да таго ж, заходнія СМІ рэгулярна публікуюць несуцяшальныя прагнозы наконт здароўя расійскага прэзідэнта. Таму найхутчэй у РФ паляціць Аляксандр Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.