Пуцін даручыў спыніць палёты ў Егіпет

Пуцін даручыў спыніць палёты ў Егіпет

Кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін даручыў ураду прыпыніць палёты расійскай авіяцыі ў Егіпет.

Крыху раней, кіраўнік ФСБ Аляксандр Бортнікаў рэкамендаваў расійскім авіякампаніям прыпыніць палёты ў Егіпет да высвятлення прычын авіякатастрофы самалёта А321 над Сінаем.

“Да таго часу, пакуль мы не вызначымся з праўдзівымі прычынамі таго, што адбылося, лічу мэтазгодным прыпыніць палёты расійскай авіяцыі ў Егіпет. Гэта датычыцца перш за ўсё турыстычнага канала”, — цытуе кіраўніка ФСБ РІА “Новости”.

У сераду, 4 лістапада, Брытанія і Ірландыя спынілі пасажырскія рэйсы ў Шарм-эль-Шэйх. 

Улады Злучанага Каралеўства паведамілі, што на Сінайскім паўвостраве цяпер знаходзіцца каля 20 тысяч брытанцаў. У пятніцу са Злучанага Каралеўства ў Егіпет могуць пусціць адмысловыя рэйсы, каб эвакуяваць сваіх турыстаў, заявіў міністр замежных спраў каралеўства Філіп Хэманд.

Тым часам “Белавія”, якая накіроўвае ў Шарм-эль-Шэйх чартарныя рэйсы, адмаўляцца ад палётаў пакуль не збіраецца.

“У нас пакуль такой інфармацыі ад брытанскіх спецслужбаў няма, — каментуе намеснік дырэктара беларускай авіякампаніі Ігар Чаргінец. — А адмяняць рэйсы праз паведамленні ў СМІ мы не можам. Гэтым пытаннем займаюцца адпаведныя спецслужбы, "Белавія" не можа вырашаць такія пытанні”.

На чым лётаюць "Белавія" і замежныя авіякампаніі (інфаграфіка)

АirBaltic напярэдадні заявіў аб адмене ўсіх палётаў з Латвіі ў Егіпет да зняцця адпаведнай рэкамендацыі ЕАSA. Пра такое ж рашэнне заявілі і літоўскія ўлады.

"Белавія" не плануе адмяняць рэйсы ў Шарм-эль-Шэйх

Брытанія і Ірландыя спыняюць пасажырскія рэйсы ў Шарм-эль-Шэйх

Фота: globus-tour.ru

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі