Прызначаная дата суда над Эдуардам Пальчысам

Прызначаная дата суда над Эдуардам Пальчысам

6 снежня ў 10:00 у Мінскім гарадскім судзе пачнецца судовы працэс па справе палітвязня Эдуарда Пальчыса, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Пальчысу выстаўленыя абвінавачанні па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

арт. 130 (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асоб, якія прывялі да іншых цяжкіх наступстваў);

арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў);

арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак);

арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

Пальчыса затрымалі ў кастрычніку 2020 года — спярша па адміністратыўным артыкуле, а потым выставілі абвінавачанне па Крымінаьным кодэксе.

16 снежня 2020-га, калі Пальчыс быў ужо за кратамі, у яго нарадзілася дачка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі