Прысуд за прысудам: ці саб’юць улады пратэставыя настроі?

Судовы канвеер працуе няспынна: штодня дзясяткі людзей па ўсёй краіне атрымліваюць суткі альбо штрафы. Пад пакаранне трапляюць не толькі тыя, каго затрымалі на акцыі, але і тыя, хто патрапіўся пад руку так званым сілавікам выпадкова. І даказаць сваю невінаватасць у судзе практычна немагчыма. Юрысты называюць сітуацыю ў краіне не інакш, як прававым дэфолтам.


Ці атрымаецца зламаць рэпрэсіямі беларускае грамадства? На што гатовыя пайсці ўлады, каб людзі сышлі з вуліц? Ці сапраўды мы назіраем прававы дэфолт і ў чым яго пагроза? Разважае філосаф Уладзімір Мацкевіч.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.