17 сакавіка аб'явяць прысуд па справе TUT.by

Людміла Чэкіна і Марына Золатава / БЕЛТА
Людміла Чэкіна і Марына Золатава / БЕЛТА

17 сакавіка а 15-й гадзіне ў Мінскім гарадскім судзе будзе абвешчаны прысуд па справе TUT.by. Яна слухалася ў закрытым рэжыме. Напярэдадні абвяшчэння прысуду рэжымам праводзіцца брудная прапагандысцкая кампанія.

Разгляд пачаўся 9 студзеня. Абвінавачанымі па справе праходзяць пяць чалавек, але на лаве падсудных апынуліся толькі дзве супрацоўніцы партала — дырэктарка Людміла Чэкіна і галоўная рэдактарка Марына Золатава. А рэдактарка аддзела эканомікі і палітыкі Вольга Лойка, карэспандэнтка Алена Талкачова і юрысконсульт Кацярына Ткачэнка пакінулі Беларусь і былі абвешчаныя ў вышук.

Чэкіну і Золатаву вінавацяць па трох артыкулах КК Беларусі: "ухіленне ад падаткаў у асабліва буйным памеры", "распальванне нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці" і "кіраўніцтва заклікамі да дзеянняў, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі".

Абедзве трапілі за краты 18 траўня 2021 года. КДБ уключыў іх у "тэрарыстычны спіс". Правабаронцы прызналі Людмілу Чэкіну і Марыну Золатаву палітзняволенымі.

Падчас суда Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адвакатку Аксану Белую, якая абараняла Марыну Золатаву.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі