Прынц Піліп прыняў Кейт Бланшэт за рамонтніка электронікі


Муж каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II, герцаг Эдынбургскі Піліп на адным з прыёмаў прыняў актрысу Кейт Бланшэт за майстра па рамонце электронікі. Бланшэт прадставілася прынцу Піліпу і заявіла, што працуе ў кінаіндустрыі. Герцаг жа папрасіў яе дапамогі ў папраўцы DVD-прайгравальніка. Верагодна, 86-гадовы прынц не зразумеў, кім працуе Бланшэт у кінаіндустрыі.

Пасля таго як актрыса ветліва растлумачыла Піліпу, што яна не тэхнічны працаўнік, герцаг Эдынбургскі быў шчыра здзіўлены, паведамляе The Dialy Mail.

Варта адзначыць, што Бланшэт сыграла каралеву Англіі Лізавету I у гістарычнай драме 1998 года "Лізавета".
Акрамя таго, Бланшэт намінаваная на Оскар амерыканскай кінаакадэміі адразу ў дзвюх катэгорыях — за ролі ў карцінах "Залаты век" і "Мяне тут няма".

Падобны ж выпадак адбыўся з супермадэллю Кейт Мос, якая, сустрэўшыся на дабрачынным абедзе з лідэрам кансерватараў Дэвідам Кэмеронам, прыняла яго за вадаправодчыка.

Фота: www.formalhgaut.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі