Прыхільнікі просяць у Blur новы альбом

Музыкі Blur запісалі першую за 7 год кампазіцыю, якая атрымала назву “Fool’s Day”.  Яна будзе выдадзена на вініле абмежаваным накладам і прымеркавана да так званага Record Store Day, які будзе праводзіцца ў Вялікабрытаніі 17 красавіка. Выпускам гэтага сінгла ветэраны брыт-попа падтрымалі акцыю ў падтрымку маленькіх незалежных музычных крам, якія выцясняюцца з рынка музычнымі супермаркетамі.

“Мы выступаем за захаванне незалежных музычных крам – яны складаюць істотную частку нашай музычнай культуры, - кажа фронтмэн Blur Дэйман Элбарн (Damon Albarn). - Музыка – самы просты спосаб для Blur прадэманстраваць падтрымку Record Store Day. Спадзяемся, вам спадабаецца наша новая песня”.

Карыстаючыся момантам, прыхільнікі каманды прапануюць музыкам не займацца дробязямі, а адразу выдаць альбом.

Нагадаем, што апошняя пласцінка Blur “Think Tank” датуецца 2003-м годам – але папаўняць сваю дыскаграфію Blur пакуль не збіраюцца.

Фота: zvezdi.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі