Прыгожына ўпершыню пасля спробы мяцяжу сфатаграфавалі ў Расіі
![Яўген Прыгожын і амбасадар ЦАР Фрэдзі Мапука / Зміцер Сыты](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-07/363397324_274989288471557_4165839571600647679_n_1.jpg.webp?itok=dMfLQS_H)
Яўген Прыгожын і амбасадар ЦАР Фрэдзі Мапука / Зміцер Сыты
Кіраўніка ПВК “Вагнер” Яўгена Прыгожына заўважылі на расійска-афрыканскім саміце, які цяпер праходзіць у Санкт-Пецярбургу.
Здымак, на якім Прыгожын паціскае руку амбасадару Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі Фрэдзі Мапука, размесцілі ў Facebook. BBC Verify вызначыла, што сустрэча прайшла ў гатэлі Trezzini Palace у Санкт-Пецярбургу.
Журналісты скарысталіся праграмным забеспячэннем для распазнання твараў, каб пераканацца, што на здымку сапраўды Прыгожын. Таксама журналісты прааналізавалі дэталі інтэр'ера на заднім плане фота і прыйшлі да высновы, што сустрэча сапраўды адбылася ў гатэлі Trezzini Palace, які, паводле дадзеных расійскіх СМІ, належыць Прыгожыну.
Гэта першы кадр, які пацвярджае наяўнасць Прыгожына ў Расіі пасля спробы мяцяжу. Фота зрабіў Зміцер Сыты, які, мяркуецца, кіруе вагнераўскімі аперацыямі ў ЦАР.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.