Пры Кіраўніцтве справамі прэзідэнта створаць мясакамбінаты

Кіраўнік спраў прэзідэнта Віктар Шэйман зрабіў даклад Аляксандру Лукашэнку. Як перадае interfax.by, Шэйман выступіў з прапановай стварыць у складзе Кіраўніцтва справамі шэраг новых прадпрыемстваў, якія будуць займацца вытворчасцю і перапрацоўкай мяса.

Кіраўнік справамі прэзідэнта таксама паведаміў пра перспектывы развіцця свайго ведамства на бліжэйшыя 3-4 гады, пра новыя напрамкі дзейнасці і планы па павышэнні эфектыўнасці работы.

Па словах Шэймана, прадпрыемствы, падначаленыя Кіраўніцтву справамі, працуюць добра. За першыя два месяцы 2015 года іх чысты прыбытак павялічыўся прыкладна на траціну, а выручка ад рэалізацыі тавараў узрасла больш чым на 20% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Фота — produkt.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі