Пройдзе аўкцыён на карысьць скалечанай дзяўчыны

Дабрачынны аўкцыён у рамках выстаўкi "Сакавiцкiя каты"адбудзецца 29 сакавіка а 15-й у Палацы мастацтваў. Будуць прадаваць жывапiс, графiку й скульптурныя творы вядомых мастакоў. Атрыманыя сродкi пойдуць на лячэнне студэнткi 3-га курса Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта культуры i мастацтва Галiны Жыжыч.

Пасля аўтакатастрофы дзяўчына мае патрэбу ў некалькiх аперацыях.

"Звязда"