The Prodigy: Сусветны тур у 999 фотаальбомах

Брытанскае электроннае трыа The Prodigy падрыхтавала да выпуску фотаальбом, складзены з 500 здымкаў,  якія былі зроблены падчас сусветнага турнэ калектыва ў падтрымку сваёй новай кружэлкі  "Invaders Must Die".  Кніга выйдзе строга абмежаваным тыражом – у колькасці 999 асобнікаў, паведамляецца на афіцыйным сайце гурта.

У альбом з фатаграфіямі ўключаныя каляровыя і чорна-белыя здымкі, якія раней нідзе не публікаваліся. У кожнай копіі "Invaders Must Die - The Book" будзе свой індывідуальны нумар, які сведчыць аб эксклюзіўнасці выдання. Акрамя таго, усе асобнікі фотаальбома падпішуць удзельнікі The Prodigy - Кейт Флиінт, Ліам Хоўлет і Максім Рэаліці.

Кніга па матывах маштабнай гастрольнай паездкі The Prodigy павінна з'явіцца ў продажы 4-га студзеня 2010 года. Замовіць фотаальбом, аформлены ў стылі кружэлкі "Invaders Must Die, можна ўжо цяпер. Кошт выдання складае 99 фунтаў стэрлінгаў (каля 111 еўра).

Нагадаем, альбом "Invaders Must Die" выйшаў на пачатку 2009 года і заняў першае месца ў брытанскім чарце. У хіт-парадзе Billboard Electronic Album Chart пласцінка спынілася ў двух кроках ад вяршыні. У рамках турнэ ў падтрымку "Invaders Must Die" The Prodigy выступілі ў Мінску. Канцэрт трыа ў беларускай сталіцы адбыўся 5-га кастрычніка.

Фота by Tarantino

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі