Прэзідэнт ЗША зарабляе на 20 тысяч больш, чым расійскі лідэр

Нямецкае выданне Bild распавяло пра афіцыйныя заробкі лідэраў краінаў “Вялікай васьмёркі”. Самым высокааплатным з іх стаў прэзідэнт ЗША Джордж Буш, а менш за ўсіх атрымлівае прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Буш штомесяц мае 33 тысячы долараў (каля 26,5 тысяч еўра). Другі радок рэйтынга ў прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Гордан Браўн з заробкам у 23334 еўра. Японскі прэм’ер Сіндза Абэ зарабляе каля 21 тысячы еўра.

На чацвёртым месцы ўмацавалася канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, якой дзяржава плаціць 20427 еўра. Прэм’ер Італіі Рамана Продзі штомесяц атрымлівае 18900 еўра. На шостым радку рэйтынга знаходзіцца канадскі прэм’ер-міністр Сцівен Харпер – 23 тысячы.

Французскі прэзідэнт Нікаля Сарказі зарабляе 6600 еўра ў месяц. А расійскі лідэр Уладзімір Пуцін атрымлівае 4860 еўра.

Нагадаем, што кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка афіцыйна атрымлівае каля 2300 долараў (1860 еўра).

http://rus.newsru.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі