Вы тут

Прэзідэнт Польшчы запрасіў Аляксандра Лукашэнку ў Варшаву

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда / Reuters

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда запрасіў беларускага калегу Аляксандра Лукашэнку на ўрачыстасці з нагоды 80-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны, перадае Радыё "Свабода". Вялікая міжнародная сустрэча ў Варшаве прызначаная на 1 верасня.

"Польшча будзе ўшаноўваць гэтую дату разам з краінамі, з якімі мы сёння блізка супрацоўнічаем на карысць міру ў свеце паводле прынцыпаў міжнароднага права. Да іх адносяцца краіны NATO, Еўрасаюза і "Усходняга партнёрства", у тым ліку і Беларусь як чалец апошняй ініцыятывы", — паведамілі ў канцылярыі польскага прэзідэнта.

Па звестках прэс-службы прэзідэнта Дуды, беларускі кіраўнік асабіста атрымаў адпаведнае запрашэнне.

Дарэчы, напярэдадні стала вядома, што расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна на ўрачыстасці ў Варшаву не запрасілі.