Прэзідэнт Малдовы хоча праехаць на трактары з Лукашэнкам
Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон запрасіў Аляксандра Лукашэнку ў госці ў 2018 годзе. Пра гэта кіраўнік Малдовы паведаміў падчас прамой лініі 20 снежня, піша tut.by.
Дадон паведаміў, што ён хоча праехаць з беларускім калегам на трактары: "Прапаноўваў, каб ён прыехаў у красавіку, каб мы разам на беларускім трактары засадзілі поле пшаніцы".
Малдоўскі прэзідэнт наведваў Беларусь сёлета ў ліпені. Разам з Лукашэнкам ён пабываў на адкрыцці "Славянскага базару" у Віцебску. Для вяртання дадому беларускі кіраўнік пазычыў малдаўскай дэлегацыі самалёт.