Прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані прызнаў Халакост

Ахмадзінежад паслядоўна выступаў з заявамі, у якіх адмаўляўся прызнаваць існаванне палітыкі знішчэння габрэяў па этнічнай прыкмеце ў 1930-40-х гадах.

"Я не гісторык", — прызнаўся Раўхані ў інтэрв'ю CNN, аднак дадаў, што "у цэлым, любое злачынства супраць чалавечнасьці ў гісторыі, у тым ліку злачынства нацыстаў супраць габрэйскага народа, вартае вымовы і асуджэння".

Раней у аўторак прэм'ер Ізраілю Біньямін Нетаньяху праінструктаваў сваю дэлегацыю байкатаваць выступ Раўхані на Генасамблеі ААН. Яго канцылярыя заявіла, што ізраільская дэлегацыя будзе прысутнічаць на выступах іранскіх лідэраў, калі тыя спыняць адмаўляць Халакост, заклікаць да знішчэння габрэйскай дзяржавы і прызнаюць права Ізраіля на існаванне, паведамляе “РИА “Новости”.

Фота: www.mignews.com.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі