Прэзідэнт Аўстрыі чакае Лукашэнку з афіцыйным візітам у лістападзе

Прэзідэнт Аўстрыі чакае Лукашэнку з афіцыйным візітам у лістападзе

У лістападзе Аляксандр Лукашэнка наведае Аўстрыю з афіцыйным візітам па запрашэнні прэзідэнта гэтай краіны. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 23 кастрычніка распавяла амбасадарка Аўстрыі Алаізія Вергетэр, перадае БЕЛТА.

"Дэталі гэтага візіту яшчэ абмяркоўваюцца, пра іх грамадскасць будзе апавешчаная пазней", — дадала амбасадарка.

Яна звярнула швагу на дынамічнае развіццё беларуска-аўстрыйскага супрацоўніцтва за апошні год. Напрыклад, у Беларусь прыязджалі федэральны прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Бэл, міністр замежных спраў Карын Кнайсль, а таксама Себасцьян Курц, які на той момант быў федэральным канцлерам Аўстрыі. Да таго ж, напрыканцы мінулага года амбасада пераехала на новае месца і павялічыла лік персаналу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі