Прэзентацыя на Еўрарадыё: сінгл “Танцуй” ад Open Space

Гурт Open Space шмат працаваў летам і вырашыў папоўніць сваю “музатэку” яшчэ адным сінглам. Песню “Танцуй” музыкі выконваюць на сваіх канцэртах ужо каля паўгода. Па словах лідара гурта Віталя Маціеўскага, кампазіцыя добра прымаецца слухачамі, таму захацелася аформіць яе студыйна. Майстарынг і звядзенне песні рабіў украінскі гукарэжысёр Зміцер Іваней, запіс адбываўся ў баранавіцкай студыі з Сяргеем Кобрыным.

“Раней пра нас існаваў стэрэатып, што мы — меланхалічныя рамантыкі, — разважае Віталік. — Часткова мы такімі і засталіся, доказам чаго паслужыць наш будучы сінгл. А цяпер у нас з’явілася новая рыса, якая асабліва заўважная на канцэртах — мы сталі больш дарослымі і смелымі. Захацелася паказаць гэты, другі бок Open Space! Вельмі цяжка было перадаць энергетыку гэтай песні ў запісе, але мне здаецца, у нас атрымалася”.

Віталь Маціеўскі падкрэслівае, што музыкі Open Space сочаць за тэндэнцыямі і не спяшаюцца выдаваць наступную пласцінку — паказваць новыя песні гурт працягне ў выглядзе сінглаў.

“Што тычыцца новага альбома, гэта будзе разнапланавая музыка. Мы развіваемся ў плане гучання, таму ў перспектыву глядзім даволі аптымістычна. Мы ўсё гэтак жа засталіся вернымі самі сабе і працягваем выконваць песні на рускай мове. Для нас гэта новы этап і ён нам цікавы, нават калі не ўсім гэта падабаецца”.

Падтрымаць сінгл  Open Space плануюць і новым кліпам. У кастрычніку музыкі праедуцца з канцэртамі па шэрагу беларускіх гарадоў сумесна з гуртом Evo .

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі