Прэзентацыя на Еўрарадыё: праект Take The Cookies ад лідаркі Tanin Jazz

Лідарка мінскага гурта Tanin Jazz Таццяна Гарошка прадстаўляе на Еўрарадыё новы танцавальны праект Take The Cookies. ЕР "Like never beforе", які складаюць 5 трэкаў, мусіць даць карцінку, што ўяўляе сабой новы гурт.


"Я хацела зрабіць менавіта не лаўнж, а нешта, пад што людзям захочацца танцаваць. І вось наспела такога матэрыялу на цэлую праграму, — распавядае спявачка. — Гэта дыска, ню-дыска, фанк. Але вакальная манера, натуральна, прыджазаваная, што праяўляе характэрныя рысы мяне, як інтэлігентнага чалавека".


Take The Cookies — гэта праект, які спалучае электроннае гучанне з жывымі бубнамі, гітарамі і вакалам. Разам з Таняй праект робяць Аляксей Максімаў і Аляксей Англінскі. "То бок, мы выступаем з плэй-бэкам, але на жыва граюцца барабаны і гітарныя рыфы", — улакладняе Таня. Тэксты на англійскай для Take The Cookies піша Алена Аракелян.


Прэзентацыя праекта Take The Cookies адбылася на леташнім фестывалі Mirum. Новы гурт Тані Гарошка быў добра сустрэты публікай. Але, смяецца свачка, галоўнае, што ён вельмі падабаецца ёй самой.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі