The Pretenders выкладуць новы альбом у інтэрнэт

Гурт The Pretenders запісаў новы альбом пад назвай "Break Up the Concrete".
Як паведамляе Billboard, кружэлка будзе выдадзеная лэйблам Shangri-La Music 23 верасня, аднак да гэтага моманту калектыў збіраецца апублікаваць увесь альбом у інтэрнэце.

Гурт ужо выклаў першую песню з альбома "Boots of Chinese Plastic" для бясплатнай запампоўкі на сваім сайце, а таксама на рэсурсе Spinner.com.

The Pretenders плануюць выкладваць па песні кожны тыдзень на сайтах QuickTime, ClearChannel.com, CMT.com, iLike, iMeem, MP3.com, VH1 Classic, Yahoo!, CBS Radio і MSN Windows Media.

Паводле словаў Крысі Хайнд, альбом "Break Up the Concrete" быў запісаны калектывам усяго за 10 дзён.

Дыск стане дзевятым студыйным альбомам The Pretenders. Папярэдні альбом гурта "Loose Screw" выйшаў у 2002 годзе.

Фота: www.flickr.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі