Прэс-сакратар Пуціна — пра тое, ці РФ дапаможа Беларусі выжыць пад санкцыямі

Прэс-сакратар Пуціна — пра тое, ці РФ дапаможа Беларусі выжыць пад санкцыямі

Дзмітрый Пяскоў, прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, выказаўся пра тое, ці Расія дапаможа ўладам Беларусі выжыць пад заходнімі санкцыямі. Ён нагадаў, што РБ — партнёр РФ. І дадаў: "Мы яе не кідалі і не кінем". Але гэта пакуль толькі словы, а ЕС ужо рыхтуе шосты пакет санкцый.

Пры гэтым, як паведамляе ria.ru, Пяскоў не адказаў на пытанне, ці плануе Расія дапамагчы Беларусі з транзітам калійных угнаенняў пасля таго, як з 1 лютага Літва яго спыняе. І гэта зразумела: у пытанні ўгнаенняў дапамагчы складана, бо магутнасцяў расійскіх тэрміналаў не хапае нават на ўласную прадукцыю. Наўрад ці дзеля "беларускіх сяброў" нехта жадае шкодзіць таму ж "Уралкалію" (дарэчы, у Пуціна гаварылі пра планы расійскіх кампаній добра зарабіць на рынку ўгнаенняў). Аднак у бліжэйшыя тыдні варта чакаць новых нарадаў у Аляксандра Лукашэнкі, прысвечаных менавіта гэтай праблеме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі