Прэм'ера на Еўрарадыё: аўдыё-версія рамана Евы Вежнавец "Па што ідзеш, воўча?"
![Прэм'ера на Еўрарадыё: аўдыё-версія рамана Евы Вежнавец "Па што ідзеш, воўча?"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/photo_2022-07-19_14-57-38.jpg.webp?itok=NUvjPZcM)
Еўрарадыё прадстаўляе аўдыё-версію рамана Евы Вежнавец "Па што ідзеш, воўча?".
Пасля таго, як кніга выйграла апошнюю прэмію Ежы Гедройца, мы паабяцалі, што выпусцім для пераможцы аўдыёкнігу. Але вайна ўнесла карэктывы ў працу. Актрыса Алена Зуй-Вайцяхоўская, вядомая па суперхіце “Шчучыншчына”, пачынала запісваць кнігу ва Украіне, а скончыла ў нашай студыі ў Варшаве.
Тры з паловай гадзіны замовы, гумару, магіі, глыбіні і любові. Далучайцеся!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.