Прэм’ер-міністр Люксембурга ажаніўся з мужчынай

Прэм’ер-міністр Люксембурга Ксаўе Бетэль стаў першым у Еўрасаюзе і другім у свеце кіраўніком ураду, які пабраўся аднаполым шлюбам.

Учора 42-гадовы Бетэль афіцыйна зарэгістраваў адносіны з 36-гадовым бельгійскім архітэктарам Гац’е Дэстнэ, які шмат гадоў быў яго грамадзянскім партнёрам.

Закрытая шлюбная цырымонія прайшла ў гарадской ратушы Люксембурга. Натоўп, які сабраўся ля ратушы, абсыпаў шчаслівых маладых канфеці і рысам, перадае ВВС.

На цырымоніі прысутнічалі прэм’ер-міністр Бельгіі Шарль Мішэль і эстонскі прэм’ер Тааві Рыйвас.

Парламент Луксембурга ўхваліў аднаполыя шлюбы ў ліпені 2014 года, а ўжо ў жніўні Бетэль абвясціў пра свой намер ажаніцца з мужчынай.

Першым адкрытым геем на пасадзе кіраўніка ўраду ў ЕС лічыцца былы прэм’ер Бельгіі Эліа дзі Рупа.

Першым сусветным лідарам, які пабраўся аднаполым шлюбам, называць прэм’ера Ісландыі Ёхану Сігурдардотыр, аднак Ісландыя не ўваходзіць у ЕС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі