Праз надвор'е Беларусь недаатрымала 200-300 тысяч тон збожжа

Падчас сёлетняга жніва страты збожжа праз неспрыяльнае для ўборкі надвор'е склалі 200-300 тысяч тон. Пра гэта са спасылкай на прэм'ер-міністра краіны Сяргея Сідорскага піша "Интерфакс".  Прэм'ер растлумачыў, што, у прыватнасці, у Гомельскай вобласці стаяла засушлівае надвор'е, а раёны Брэсцкай вобласці, дзе раней праводзіліся меліярацыйныя працы, апынуліся падтопленыя.

У сельскіх гаспадарках Беларусі працуе тэхніка, якая дазваляе сабраць збожжа нават у тых раёнах Беларусі, дзе зернавыя палеглі, дадаў кіраўнік ураду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі