Праз месяц “Vicious Crusade” адыграюць канцэрт пасля чатырохгадовага перапынку

27 траўня “Vicious Crusade” адыграюць у Мінску першы канцэрт пасля чатырохгадовага перапынку. 1 чэрвеня 2003 года гурт развітаўся з фэнамі, запланаваўшы двухгадовы перапынак. “Замест абяцаных двух прайшло чатыры доўгія гады пакутлівага чакання”, – канстатуе франтмэн “Vicious Crusade” Зміцер Басік.

27 траўня “VC” адыграе the best – гурт падрыхтаваў 20 песень з усіх папярэдніх альбомаў. У асноўным гэта кампазіцыі, якія прыхільнікі калектыва часцей за ўсё згадваюць сярод сваіх улюбёных. Будзе ў праграме і новая песня - "Freedom Comes".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі