Праз два гады электронныя табло будуць на ўсіх прыпынках

Праз два гады электронныя табло будуць на ўсіх прыпынках

За два гады ў Мінску ўсе прыпынкі абсталююць электроннымі табло, якія даюць інфармацыю пра рух транспарта. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў дырэктар прадпрыемства “Сталічны транспарт і сувязь” Валеры Шкуратаў.

А на асобных “пасажыраўтваральных” прыпынках будуць ўсталяваныя святлодыёднымі табло. На іх будзе прадстаўлена дадатковая інфармацыя, напрыклад, схемы маршрутаў, паведамляе БЕЛТА.

Тым часам, грамадскі транспарт Мінска ўжо перайшоў на зімовы рэжыму працы. Колькасць наземнага транспарту павялічаная на 122 адзінкі. “Перавозкі на зімовы перыяд будуць забяспечаны, і, я мяркую, транспарт будзе працаваць устойліва”, — падкрэсліў Валеры Шкуратаў.

Фота: open.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі