Праз 15 дзён Брытні Спірс прэзентуе "нешта" новае

Падобна, што Брытні Спірс, рыхтуе маштабны камбэк. Спявачка наняла выкладчыка па вакале і харэографа. На яе старонцы працуе загадкавы лічыльнік ALL EYES ON ME, які паказвае, што да прэзентацыі "нечага" засталося 15 дзён.


Як вядома, у запісе новай пласцінкі Брытні Спірс возьмуць удзел брытанскі прадзюсар і выканаўца Naughty Boy і рэпер Тайні Тэмпа. Прадзюсарам лонгплэя, які мае выйсці яшчэ ў гэтым годзе, выступіць Will.I.Am.

Паводле zvyki.ru

Фота: www.rumenews.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі