Вы тут

Праваслаўныя ў Беларусі святкуюць Нараджэнне Хрыстова

belarussiancollection.com

7 студзеня праваслаўныя Беларусі і некаторых іншых краін адзначаюць адно з  самых значных царкоўных святаў — Нараджэнне Хрыстова.

У сваім калядным пасланні Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел падкрэсліў, што "сам Бог явіў сябе ў плоці, каб разбурыць зло, грэх і смерць". 

Нараджэнне Хрыстова 7 студзеня адзначаюць не толькі Руская праваслаўная царква (часткай якой з'яўляецца Беларускі экзархат), але і Грузінская, Іерусалімская, Польская, Сербская праваслаўныя цэрквы, а таксама Праваслаўная царква Украіны.

Дарэчы, астатнія праваслаўныя памесныя царквы (Албанская, Александрыйская, Антыяхійская, Балгарская, Кіпрская, Канстанцінопальская, Румынская, Эладская, царква Чэшскіх зямель і Славакіі, праваслаўная царква ў Амерыцы) святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня.

Еўрарадыё віншуе ўсіх, хто сёння святкуе Нараджэнне Хрыстова!