Праўладнае сацдаследаванне: Лукашэнку беларусы "давяраюць" амаль як арміі

Праўладнае сацдаследаванне: Лукашэнку беларусы "давяраюць" амаль як арміі

16 снежня былі агучаныя вынікі "маштабнага сацыялагічнага даследавання "Беларусь: меркаванне пра будучыню". Зразумела, што яно праўладнае (іншага і не магло быць), яго праводзілі Інстытут сацыялогіі і цэнтр EcooM. Аляксандру Лукашэнку "давяраюць" 45,9% апытаных, "хутчэй давяраюць" — 26,4%. Агулам атрымліваецца 72,3%. І гэтую апошнюю лічбу тыражуюць дзяржаўныя СМІ. Але чаму ж не 80% ці нават 90%, лічбы, якія неаднаразова называў Лукашэнка?

Паводле агучаных вынікаў, арміі "давяраюць" 41,8%, "хутчэй давяраюць" 28,8%. Агулам — 70,6%. Амаль столькі ж, колькі і Аляксандру Лукашэнку. Таксама нечакана, улічваючы разгоны пратэстаў мінулага года, у якіх удзельнічаў і вайсковы спецназ.

Улады Беларусі працягваюць спрабаваць даказаць усім (і, выглядае, што ў першую чаргу сабе), што маюць масавую падтрымку ў беларускім грамадстве. "Злітыя" ў інтэрнэт закрытыя дадзеныя апытанняў у Беларусі для МЗС Расіі даюць зусім іншыя лічбы.

Праўладнае сацдаследаванне: Лукашэнку беларусы "давяраюць" амаль як арміі
БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі