Вы тут

"Пратэстуткі": новы трэк 2morrow2late

2morrow2late / Еўрарадыё

Мінскае трыа 2morrow2late выпусціла новы трэк "Пратэстуткі", напісаўшы музыку на верш Мікіты Найдзёнава.

"Асцярожна! Гэтая песня можа выклікаць галавакружэнне, галюцынацыі, залежнасць і прыступы легкадумных паводзін! — папярэджваюць музыкі ў анатацыі да кампазіцыі. — Песню лепш не ўключаць пры дзецях, і асабліва хатніх жывёлах. Гэта не дакладна, але быццам праўда. Калі вы паставіліся абыякава да нашага папярэджання і ўжо падселі, абавязкова падзяліцеся спасылкай з блізкімі".

Дарэчы, гэта другі трэк па-беларуску гэтага англамоўнага гурта. Першы выйшаў напярэдадні выбараў і называўся "Шлях дамоў". Музыкі прадставілі яго ў жывым эфіры Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.