Вы тут

Пралайферы прапануюць забараніць крамам выкладаць прэзерватывы на касах

Цікавасць да забароненага / pixabay.com

Пралайферы прапануюць забараніць крамам выкладаць прэзерватывы на касах. Газета "Вячэрні Магілёў" апублікавала адкрыты ліст у Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Яго аўтар — Уладзіслаў Валаховіч, дырэктар дабрачыннага фонду, пралайф-арганізацыі "Адкрытыя сэрцы". Паводле яго слоў, ён далучыўся да абмеркавання нацыянальнай стратэгіі планавання сям'і і прапануе карэнным чынам перагледзець падыход да пытанняў мацярынства і дзяцінства, а таксама традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.

Сярод прапаноў, выкладзеных у лісце, шырокае інфармаванне пра шкоду абортаў, пра рызыкі экстракарпаральнага апладнення, спыненне "агрэсіўнага" навязвання кантрацэпцыі. Валаховіч лічыць, што месца прэзерватывам не на касах у крамах, а ў аптэках.

Чым вядомы Уладзіслаў Валаховіч? Сёлета вясной ён падпісваўся пад зваротам да Аляксандра Лукашэнкі аб забароне ў нашай краіне ЛГБТ-прапаганды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.