Вы тут

Прагноз на выбары ад Аляксандра Мілінкевіча

Аляксандр Мілінкевіч / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё

У Беларусі стартавалі праймерыз. Прэтэндэнты на званне "адзінага" ездзяць па краіне. Усё выглядае мірна і лагодна. Але ці захаваецца такая добразычлівая атмасфера цягам усёй кампаніі? Ці атрымаецца ў апазіцыі абраць "адзінага"? Ці не разваліцца кааліцыя пасля выбару "адзінага"? Як дзяржава будзе рэагаваць на пратэсты падчас выбараў, да якіх заклікае Павел Севярынец — адзін з самых верагодных кандыдатаў на "адзінага"? І ці пагодзіцца дзяржава на такога бескампраміснага саперніка ў выбарчай гонцы? Свае прагнозы дае былы кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч. 

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.