Прагноз Меркель: каранавірусам можа заразіцца 60-70% насельніцтва

Прагноз Меркель: каранавірусам можа заразіцца 60-70% насельніцтва

Каранавірусам можа заразіцца 60-70% насельніцтва планеты. Гэты прагноз экспертаў агучыла канцлер Германіі Ангела Меркель.

"Вірус прыбыў у Еўропу, ён ёсць, цытуе словы Меркель welt.de. — Мы ўсе павінны гэта разумець".

Канцлер Германіі заявіла, што паколькі вакцыны ад каранавіруса яшчэ няма, стаіць задача запаволіць яго распаўсюд.

У свеце налічваецца амаль 121 тысяча заражаных каранавірусам (у Германіі — 1622), памерлі 4365 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі