Прафсаюзны актывіст Юрый Швец прыпыніў галадоўку

Першапачаткова яна была запланаваная на тры дні, але ад кіраўніцтва завода не было ніякай рэакцыі, як і з канцэрну “Белнафтахім”. Тады актывіст прадоўжыў галадоўку да 19 кастрычніка.



Першыя тры дні галадоўку падтрымліваў яго калега Васіль Альхоўскі, але па стане здароўя 16 кастрычніка спыніў яе. Галадоўку Юрый Швец абвясціў 14 кастрычніка ў знак пратэсту супраць націску завадской адміністрацыі на актывістаў альтэрнатыўнага прафсаюза, інфармуе БелаПАН.



Нагодай стала звальненне пяці сябраў БНП. Ён дадаў, што не толькі звальненні сябраў прафсаюза вымусілі яго пайсці на такую акцыю пратэсту, але і тое, што ўжо на працягу пяці гадоў актывісты БНП пераследуюцца адміністрацыяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі