Прадзюсер намякнуў на хуткі выхад альбома Брытні

Прадзюсер Родні Джэркінс, які працуе з амерыканскай поп-спявачкай Брытні Спірс, ускосна даў зразумець, што выхад яе новага альбома вельмі блізка.
Як паведамляе Undercover, Родні сказаў наступнае: «Я думаю, фанаты Брытні будуць вельмі шчаслівыя праз некалькі тыдняў». Гэтыя словы сталі першым пацверджаннем працы над альбомам, пра які было заяўлена яшчэ ў сакавіку.

Дыск, які пакуль не атрымаў назвы стане сёмым у кар'еры Брытні Спірс. Апошні выйшаў 2-га снежня 2008 года і называўся "Цырк".

Фота: popularbiographies.files.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі