Прадзюсар Gorillaz стварыў новы праект

Амерыканскі прадзюсер Браян Бертан, вядомы сваёй працай з віртуальным праектам Gorillaz, стварыў новы музычны праект разам з лідэрам індзі-гурта The Shins Джэймсам Мэрсэрам. Дуэт, які пакуль мае назву Broken Bells, запісаў дэбютны альбом, выхад якога запланаваны на лейбле Columbia у пачатку 2010 года.

Бертан і Мэрсэр аднойчы ўжо супрацоўнічалі разам у супольным праекце Danger Mouse і Sparklehorse "Dark Night of the Soul", у запісе якога бралі ўдзел Ігі Поп, Сюзан Вега, Фрэнк Блэк з Pixies, вакалістка гурта The Cardigans Ніна Персан, рэжысёр Дэвід Лінч і іншыя. З-за юрыдычных праблем гуказапісвальны лейбл забараніў распаўсюджанне плыты, у выніку чаго Браян Бертан выпусціў пустую плыту, да якой дадаваўся фотаальбом Дэвіда Лінча.

Нагадаем, Браян Бертан лічыцца адным з найвыбітнейшых прадзюсераў сучаснасці. Ён рабіў гук на альбомах Gorillaz, The Good The Bad & The Queen, Бэка, а таксама ствараў вядомы дуэт Gnarls Barkley.

Паводле www.lenta.ru

Фота: www.super-muzon.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі