Прадстаўнік Беларусі на сёлетнім Еўрабачанні вызначыцца 19 студзеня

19 студзеня вызначыцца беларускі ўдзельнік на сёлетнім Еўрабачанні. Фінал тэлевізійнага праекта "Еўрафэст" пройдзе ў сталічным Палацы спорту. Конкурс традыцыйна будзе трансліравацца ў прамым эфіры Першага тэлеканала. Пераможцу вызначаць гледачы шляхам тэлефоннага галасавання, інфармуе БелаПАН.

Нагадаем, за пуцёўку ў Маскву пазмагаюцца пяць канкурсантаў: Пётр Ялфімаў, гурт Litesound і Дакота, Даменіка, гурт "Вецер у галаве", Gunesh.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі