Прадстаўніца Сусветнага банка: Беларусь і Расія блізкія да дэфолту

Прадстаўніца Сусветнага банка: Беларусь і Расія блізкія да дэфолту

Беларусь і Расія блізкія да дэфолту. Такую заяву зрабіла ў каментары Reuters галоўны эканаміст Сусветнага банка Кармэн Рэйнхарт. У яе прагнозе улічваюцца маштабныя санкцыі, уведзеныя супраць эканомік гэтых краін ЗША і іх саюзнікамі ў сувязі з вайной ва Украіне.

"І Расія, і Беларусь знаходзяцца на тэрыторыі дэфолту", — кажа Рэйнхарт. Тая ж РФ ужо ў значнай ступені адрэзаная ад сусветных фінансавых рынкаў. Агенцтва Fitch днямі заявіла пра непазбежнасць дэфолту Расіі, панізіла яе суверэнны рэйтынг на шэсць пунктаў: санкцыі і гандлёвыя абмежаванні падарвалі гатоўнасць краіны абслугоўваць запазычанасць.

Супраць Беларусі і Расіі працягваюць уводзіцца ўсё новыя і новыя санкцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі