Вы тут

Прадстаўленая першая лялька Barbie ў хіджабе (фота)

Ібтыхадж Мухамед трымае ў руках ляльку ў хіджабе. Фота: Reuters

У Брукліне кампанія Mattel прадставіла першую ляльку Barbie ў хіджабе. Яе прататыпам стала спартсменка Ібтыхадж Мухамед. Яна вядомая тым, што з’яўляецца першай амерыканкай, якая выступала на Алімпіядзе ў хіджабе (у спаборніцтвах па фехтаванні). На здымках Reuters менавіта яна і трымае новую ляльку. Мяркуецца, што ў продажы Barbie з’явіцца ў наступным годзе.

Фота: Reuters
Фота: Reuters

Галоўнае

Выбар рэдакцыі