Прадпрымальнікі падзяліліся ў стаўленні да Сацыяльнага маршу

Індывідуальныя прадпрымальнікі абавязкова прымуць удзел у Сацыяльным маршы. Пра гэта БелаПАНу паведаміў старшыня аргкамітэта па стварэнні рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" Віктар Гарбачоў. Падставай для такога ўдзелу В.Гарбачоў назваў будучую адмену льготаў, а таксама прэзідэнцкі ўказ №760. Нагадаем, што павоедл гэтага дакумента, індывідуальныя прадпрымальнікі не змогуць браць найманых работнікаў, калі тыя не з'яўляюцца іх сваякамі.

У той жа час намеснік старшыні аргкамітэту Віктар Калей лічыць, што наўрад ці прадпрымальнікі пойдуць адной калонай. Гэта звязана з тым, што ІП не згодныя з рашэннем арганізатараў Сацыяльнага маршу пагадзіцца на ўмовы Мінгарвыканкаму і правесці акцыю на плошчы Бангалор. На думку В.Калея, пратэстная акцыя ў такім месцы не дасць такога рэзанансу, на які разлічвалі прадпрымальнікі. Таму частка прадпрымальнікаў пройдзе ў шэсці ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор, а другая частка выйдзе на Кастрычніцкую плошчу.

Разам з тым В.Калей зазначыў, што ІП збіраюцц напрыканцы лістапада зладзіць мітынг на Кастрычніцкай плошчы. Нагодай для акцыі будзе абмеркаванне прэзідэнцкага ўказу №760.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі