Прадпрыемствы, міністэрства і газета разам адмывалі грошы

Па справе праходзіць адно з прадпрыемстваў Беларускага таварыства інвалідаў. Паводле следчых, для шматлікіх арганізацый гэтае прадпрыемства доўгі час з'яўлялася фінансавай кампаніяй па адмыванні грошай. Тут складаліся дамовы пад выглядам выканання розных паслуг, якія насамрэч не выконваліся. Усё клалася на плечы самога заказчыка, а атрыманыя грошы пералічваліся на рахункі іншых фірм, змешчаных за мяжой. Дзмітрый Данільчык, намеснік начальніка галоўнага следчага упраўлення МУС Рэспублікі Беларусь: «Усяго следства выявіла 296 плацяжоў з банка прадпрыемства ў краіны Балтыі і Расію на суму больш 12 млрд. рублёў».У матэрыялах справы фігуруюць два буйныя прадпрыемствы, адно міністэрства і рэспубліканская газета. Тры чалавекі, якія падазраюцца ў пазапраўнай дзейнасці, паспелі схавацца і цяпер знаходзяцца ў вышуку.


Ігар Шчэрба, прадстаўнік Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, заявіў: «Задзейнічана вялікае кола людзей. Несумнеўна, што гэта глыбока спланаваная схема адмывання грошай на прыбалтыйскіх фірмах». Пра гэта ведалі толькі службовыя асобы прадпрыемстваў. Заробленым махінатары дзяліліся паміж сабою, а простыя працаўнікі тым часам атрымлівалі сціплыя заробкі, нават не падазраючы, якія сумы ходзяць "у вярхах". Да крымінальнай адказнасці прыцягнутыя восем чалавек. Ім пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

АНТ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі